творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-рытурнэль
Гэта старая версія дакумента!
Эдуард Акулін — Рытурнэль
Скруха
загарыцца ў сэрцы і патухне
памяці ссівелай завірухай.
Памяць
адгукнецца рэхам у тумане
і неразгаданая растане.
Сэрца
на самоту болем адзавецца,
ды не скамянее ў паняверцы
.
Падобныя старонкі
- эдуард-акулін/эдуард-акулін-журавіны-бяруць-жанчыны
- эдуард-акулін/эдуард-акулін-асенні-рытурнэль
- эдуард-акулін/творчасць-эдуарда-акуліна
- эдуард-акулін/эдуард-акулін-прыйдзе-час-і-яна-міне
- рытурнэль
творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-рытурнэль.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1