~~META: title = Эдуард Акулін — Рытурнэль &keywords = скруха, памяць, сэрца &abstract = Чытаць "Рытурнэль" Эдуарда Акуліна &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Акулін — Рытурнэль ====== Скруха\\ загарыцца ў сэрцы і патухне\\ памяці ссівелай завірухай.\\ \\ Памяць\\ адгукнецца рэхам у тумане\\ і неразгаданая растане.\\ \\ Сэрца\\ на самоту болем адзавецца,\\ ды не скамянее ў паняверцы . ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-журавіны-бяруць-жанчыны]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-асенні-рытурнэль]] * [[творы/эдуард-акулін/творчасць-эдуарда-акуліна]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-прыйдзе-час-і-яна-міне]] * [[слоўнік/рытурнэль]]