~~META: title = Эдуард Акулін — Ронда &keywords = ганчар &abstract = Чытаць верш "Ронда" Эдуарда Акуліна &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Акулін — Ронда ====== Да рук гарачых ліпне гліна,\\ здаецца, пальцы сочаць кроў...\\ А ён нагою зноў і зноў\\ ганяе ўвішны круг няўпынна.\\ І вырастае прыгажосць\\ у таямніцы рухаў-чараў,\\ нібы вяртае маладосць\\ майстэрства боскага ўладар –\\ Ганчар.\\ Напэўна, так калісьці Творца\\ на адзіноце сярод хмар,\\ натхнёны духам сваёй моцы,\\ ствараў Адама – сына мар,\\ не склаўшы рук да самай ночы,\\ як той Ганчар. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-рандо]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-ганчары]] * [[слоўнік/рандо]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-рандо]] * [[ibdc.ped>шчаслівая-раніца]]