~~META: title = Эдуард Акулін — Радзіміч &keywords = радзіміч, вольны, радзімы, прадзед, адвеку, родам, слова, звычай &abstract = Чытаць верш Эдуарда Акуліна "Радзіміч" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Акулін — Радзіміч ====== Я вольны адвеку\\ на слова і звычай,\\ бо родам з Радзімы,\\ мой прадзед – Радзіміч...\\ \\ Як бераг над Сожам\\ акрые туман,\\ прабрацца мы зможам\\ у стан зарачан.\\ \\ Чужацкія воі\\ не ўсе з палахліўцаў,\\ ды кінулі вокліч:\\ «Прынёс чорт радзімцаў!»\\ \\ Я вольны адвеку\\ на слова і звычай,\\ бо родам з Радзімы,\\ мой прадзед – Радзіміч! \\ \\ Крыніца: Прайсці праз зону. Кн. 2. Проза, паэзія, публіцыстыка / Уклад. І. Бутовіч; Маст. В. Шкаруба. Мн.: Маст. літ., 2001. – 558 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[ibdc.ped>ганарымся-бацькаўшчынай]] * [[ibdc.ped>скарбы-нашай-радзімы]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая]]