Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-прыйдзе-час-і-яна-міне

Гэта старая версія дакумента!


Эдуард Акулін — Прыйдзе час, і яна міне...

Прыйдзе час, і яна міне,
восень цяжкая на характар.
Сэрца сум запалоніць раптам,
і ў далоні твае — тварам
так захочацца зноўку мне.

Прыйдзе час, і яна міне…
Ты казала— усё мінае.
Ліст апошні ў маім акне,
як усмешка твая, лунае.

Пройдзе час.
Прыйдзе новы хтосьці.
Стане сумна, бы колісь мне,
ды падставіць далоні Восень.
Твар схілю ў іх — і ўсё міне.

Падобныя старонкі

  • эдуард-акулін/эдуард-акулін-журавіны-бяруць-жанчыны
  • эдуард-акулін/творчасць-эдуарда-акуліна
  • эдуард-акулін/эдуард-акулін-жонцы
  • эдуард-акулін/эдуард-акулін-шлях-да-радзімы
  • эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет
творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-прыйдзе-час-і-яна-міне.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki