~~META: title = Эдуард Акулін — Прыйдзе час, і яна міне... &keywords = Акулін, час, міне &abstract = Чытаць верш Эдуарда Акуліна "Прыйдзе час, і яна міне..." &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Акулін — Прыйдзе час, і яна міне... ====== Прыйдзе час, і яна міне,\\ восень цяжкая на характар.\\ Сэрца сум запалоніць раптам,\\ і ў далоні твае — тварам\\ так захочацца зноўку мне.\\ \\ Прыйдзе час, і яна міне...\\ Ты казала— усё мінае.\\ Ліст апошні ў маім акне,\\ як усмешка твая, лунае.\\ \\ Пройдзе час.\\ Прыйдзе новы хтосьці.\\ Стане сумна, бы колісь мне,\\ ды падставіць далоні Восень.\\ Твар схілю ў іх — і ўсё міне. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-журавіны-бяруць-жанчыны]] * [[творы/эдуард-акулін/творчасць-эдуарда-акуліна]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-жонцы]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-шлях-да-радзімы]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет]]