Эдуард Акулін — Настрой

Колькі велічы ў слове Радзіма!
Колькі гонару ў слове Род!
Як жабрак, што аслеп вачыма,
прыблукаю у свой народ.

Пілігрымам, прыблудным сынам
узыду на святы парог,
і нарэшце вярыгі скіну
і з душы, і з бадзяжных ног.

Падобныя старонкі