~~META: title = Эдуард Акулін — Настрой &keywords = колькі, слове &abstract = Чытаць верш Эдуарда Акуліна "Настрой" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Акулін — Настрой ====== Колькі велічы ў слове Радзіма!\\ Колькі гонару ў слове Род!\\ Як жабрак, што аслеп вачыма,\\ прыблукаю у свой народ.\\ \\ Пілігрымам, прыблудным сынам\\ узыду на святы парог,\\ і нарэшце вярыгі скіну\\ і з душы, і з бадзяжных ног. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>скарбы-нашай-радзімы]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая]] * [[ibdc.ped>ганарымся-бацькаўшчынай]]