~~META: title = Эдуард Акулін — Канцона &keywords = верасень, восені, сусвет &abstract = Чытаць "Канцону" Эдуарда Акуліна &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Акулін — Канцона ====== Там, дзе ранеты на золку\\ свой пачынаюць «дэсант»,\\ росніцай Верасень золка\\ мерае крокамі сад.\\ Ціха ступае, няспешліва\\ паміж падпорак з арэшніку.\\ \\ Падаюць сонцы асеннія,\\ яснасцю поўнячы след,\\ мудрасцю добрага Генія\\ падаюць проста ў Сусвет.\\ Без шкадавання і роспачы,\\ адтэрміноўкі не просячы.\\ \\ Як бы хацеў навучыцца я\\ мудрасці іхняй спрадвечнае,\\ промнямі год асвяціць сваіх\\ пройдзены шлях перад Вечнасцю...\\ Літасці ў лета не просячы,\\ рушыць у сад сваёй Восені. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-журавіны-бяруць-жанчыны]] * [[слоўнік/канцона]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-прыйдзе-час-і-яна-міне]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-канцона]] * [[творы/эдуард-акулін/творчасць-эдуарда-акуліна]]