~~META: title = Эдуард Акулін — Жыве Беларусь! &keywords = Акулін, жыве, Беларусь &abstract = Чытаць верш Эдуарда Акуліна "Жыве Беларусь!" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Акулін — Жыве Беларусь! ====== //Братам па пяру і крыві ахвярую// \\ Насуперак грозным тыранам,\\ насуперак Злу і Мане\\ жывем не ў балотным тумане,\\ жывем не ў сляпым табуне...\\ \\ Жывем, як Купала і Колас\\ калісь загадалі нам жыць...\\ Жывем без аглядкі на голас,\\ што зранку да ночы сіпіць:\\ \\ — Прадайце Радзіму і Мову,\\ аддайце на здзек прыбышу\\ і Бога, і роднае Слова...\\ Прадайце святую Душу...\\ \\ Я — бог, бо я ўладу вяршу!..\\ \\ I нехта з нашчадкаў Іуды,\\ хто страхам і здрадаю жыў,\\ спаймаўся на д'яблаву вуду,\\ душу у ламбард залажыў,\\ \\ не згледзеўшы нават, што цэннік\\ ад часу Пілата ўсё той —\\ трыццатнік — за брата, хоць геній,\\ хоць зеўрае лоб пустатой...\\ \\ Ды, дзякаваць Богу, ёсць Людзі,\\ якіх не прадаць, не купіць,\\ чый Дух не скарыўся аблудзе,\\ каго — ні разбіць, ні спыніць!\\ \\ Дык станем, браты мае й сёстры,\\ у шчыры і шчыльны хаўрус\\ і так, як Малітву, — узнёсла\\ прамовім: — Жыве Беларусь!\\ \\ //22 кастрычніка 2006 г.// ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-шляхціц-завальня-або-белар]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-паэзія-беларусі]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-літаратура-беларусі]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-проза-беларусі]] * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-шляхціц-завальня-або-белар-75]]