~~META: title = Эдуард Акулін — Журавіны бяруць жанчыны... &keywords = Акулін, журавіны, жанчыны &abstract = Чытаць верш Эдуарда Акуліна "Журавіны бяруць жанчыны..." &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Акулін — Журавіны бяруць жанчыны... ====== Журавіны бяруць жанчыны,\\ паслухмяныя студзяць пальцы.\\ Не баяцца слядоў ваўчыных, —\\ на чарнобыльскі вецер скардзяцца.\\ \\ Журавіны бяруць жанчыны,\\ імі ўсыпана ўсё Палессе...\\ Нібы кроў па слядах ваўчыных\\ палымнее на першым снезе ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-акулін/творчасць-эдуарда-акуліна]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-жонцы]] * [[творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-журавіны]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-прыйдзе-час-і-яна-міне]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет]]