~~META: title = Эдуард Акулін — Жонцы &keywords = Акулін, жонка &abstract = Чытаць верш "Жонцы" Эдуарда Акуліна &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Акулін — Жонцы ====== Усе нашы звадкі-спрэчкі\\ сплывуць, як з вадой снягі.\\ Не ў полымі цьмяным свечкі,\\ каханне — ў святле вяргінь.\\ \\ Каханне — пакуль мы разам.\\ Каханне — дакуль жывём.\\ Не дзеля высокай фразы,\\ каб сын меў бацькоўскі дом.\\ \\ Ты звадкі, прашу, і спрэчкі\\ забудзь, а ў душы пакінь —\\ не цьмяны пялёстак свечкі,\\ а светлы букет вяргінь. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-прыйдзе-час-і-яна-міне]] * [[творы/эдуард-акулін/творчасць-эдуарда-акуліна]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-журавіны-бяруць-жанчыны]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-шлях-да-радзімы]]