~~META: title = Эдуард Акулін — Жанчына &keywords = Акулін, жанчына &abstract = Чытаць верш "Жанчына" Эдуарда Акуліна &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Акулін — Жанчына ====== Жанчына — сасуд без дна...\\ Дакладней — Сусвет сусветаў.\\ Сам Бог у яго віна\\ наліў, каб натхняць паэтаў.\\ \\ Заблудзяцца ночы ў днях\\ у пошуках апахмелкі...\\ Жанчына — сасуд без дна\\ для тых, хто душой нямелкі.\\ \\ Камусьці — фрагмент рабра,\\ узноўлены клон Адама...\\ А мне — акіян святла —\\ Каханая, Муза, Мама. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/віктар-карамазаў/віктар-карамазаў-жанчына-ў-чорным-і-афга]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-плача-жанчына]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-жаночая-гордасць]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-жанчына]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-жанчын-прыгожых-трэба-б]]