творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-газэля
Гэта старая версія дакумента!
Эдуард Акулін — Газэля
Галінка бэзу, траўнем надламаная,
мая Каханая.
Ты лёсам мне, на пэўна, звыш наканаваная,
мая Каханая.
Дзе б я ні быў, вяртаюся хутчэй туды,
дзе мне павек адданая,
мая Каханая.
У слоту лістападаўскіх начэй са мной яна
і восень не падманная,
мая Каханая.
Над безданню даверлівых вачэй
мая маркота ў белы строй прыбраная,
мая Каханая.
І рэха вечаровае званчэй, калі шапчу
да зорак апантана я –
мая Каханая!
І смехам тваім поўніцца ручэй,
як ад мяне за далеч ты схаваная,
мая Каханая.
Лісцёвы водсвет ззяе залацей пад раніцу,
што разам прычаканая,
мая Каханая.
І сэрца спеліць кволую надзею –
па-за жыццём чужым табе не стану я,
мая Каханая.
Падобныя старонкі
- язэп-пушча/язэп-пушча-яшчэ-ў-юнацкія-гады
- янка-журба/янка-журба-каханне
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-свяці-кахання-чыстая-
- рыгор-крушына/рыгор-крушына-твае-вочы
- эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет
творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-газэля.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1