~~META: title = Эдуард Акулін — Газэля &keywords = каханая &abstract = Чытаць "Газэлю" Эдуарда Акуліна &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Акулін — Газэля ====== Галінка бэзу, траўнем надламаная,\\ мая Каханая.\\ Ты лёсам мне, на пэўна, звыш наканаваная,\\ мая Каханая.\\ Дзе б я ні быў, вяртаюся хутчэй туды, дзе мне павек адданая, мая Каханая.\\ У слоту лістападаўскіх начэй са мной яна і восень не падманная, мая Каханая.\\ Над безданню даверлівых вачэй мая маркота ў белы строй прыбраная, мая Каханая.\\ І рэха вечаровае званчэй, калі шапчу да зорак апантана я – мая Каханая!\\ І смехам тваім поўніцца ручэй, як ад мяне за далеч ты схаваная, мая Каханая.\\ Лісцёвы водсвет ззяе залацей пад раніцу, што разам прычаканая, мая Каханая.\\ І сэрца спеліць кволую надзею – па-за жыццём чужым табе не стану я, мая Каханая. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-яшчэ-ў-юнацкія-гады]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-каханне]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-свяці-кахання-чыстая-]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-твае-вочы]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет]]