~~META: title = Эдуард Акулін — Віланэль &keywords = гусляў, гукі, рукі, плылі, стамлёна &abstract = Чытаць "Віланэль" Эдуарда Акуліна &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Акулін — Віланэль ====== Забытых гусляў гукі.\\ Салодкі напамін.\\ Плылі стамлёна рукі.\\ \\ Над безданню разлукі\\ зацвіў зімой язмін.\\ Забытых гусляў гукі.\\ \\ Гучалі без прынукі\\ у квецені галін.\\ Плылі стамлёна рукі.\\ \\ З гадамі сэрца мукі\\ гарчэюць, як палын.\\ Забытых гусляў гукі.\\ \\ Плывуць стамлёна рукі... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-акулін/творчасць-эдуарда-акуліна]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-вілянэль]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-журавіны-бяруць-жанчыны]] * [[слоўнік/віланэль]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-вілянэль]]