Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-балада-сустрэчы-з-купалам

Гэта старая версія дакумента!


Эдуард Акулін — Балада сустрэчы з Купалам

А хто там ідзе?

Янка Купала

Па лістоце апалай
дождж сляпы церусіў.
Я прыйшоў да Купалы —
даравання прасіць.

Даравання за тое,
што дагэтуль адказ
на пытанне святое —
рытарычны аванс.

Бо няма Беларусаў —
колькі іх не шукай,
тых, хто пойдзе хаўрусам
бараніць родны Край

ад ганебнага змусу,
ад чужога ярма…
Нас няма, беларусы!
Не было і няма!

У правалінах твару,
там, дзе вочы цвілі, —
спахмурнелыя хмары
задуменна плылі.

Воч не стала ў Купалы
ці не хоча глядзець
на нашчадкаў-вандалаў —
тых, хто сёння ідзе…

Па лістоце апалай
дождж аслеплы блукаў…
Я прыйшоў да Купалы —
ён мяне не чакаў.

Падобныя старонкі

  • янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-
  • янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы
  • янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа
  • янка-купала/пошукі-героямі-шляхоў-да-шчаслівага-жыцц
  • янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп
творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-балада-сустрэчы-з-купалам.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki