~~META: title = Эдуард Акулін — Балада сустрэчы з Купалам &keywords = Акулін, Купала &abstract = Чытаць верш "Балада сустрэчы з Купалам" Эдуарда Акуліна &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Акулін — Балада сустрэчы з Купалам ====== //А хто там ідзе?// Янка Купала\\ Па лістоце апалай\\ дождж сляпы церусіў.\\ Я прыйшоў да Купалы —\\ даравання прасіць.\\ \\ Даравання за тое,\\ што дагэтуль адказ\\ на пытанне святое —\\ рытарычны аванс.\\ \\ Бо няма Беларусаў —\\ колькі іх не шукай,\\ тых, хто пойдзе хаўрусам\\ бараніць родны Край\\ \\ ад ганебнага змусу,\\ ад чужога ярма...\\ Нас няма, беларусы!\\ Не было і няма!\\ \\ У правалінах твару,\\ там, дзе вочы цвілі, —\\ спахмурнелыя хмары\\ задуменна плылі.\\ \\ Воч не стала ў Купалы\\ ці не хоча глядзець\\ на нашчадкаў-вандалаў —\\ тых, хто сёння ідзе...\\ \\ Па лістоце апалай\\ дождж аслеплы блукаў...\\ Я прыйшоў да Купалы —\\ ён мяне не чакаў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа]] * [[творы/янка-купала/пошукі-героямі-шляхоў-да-шчаслівага-жыцц]] * [[творы/янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп]]