~~META: title = Эдуард Акулін — Анёл-Страцім &keywords = Акулін, Анёл, Страцім &abstract = Чытаць верш "Анёл-Страцім" Эдуарда Акуліна &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Акулін — Анёл-Страцім ====== Мне прысніўся [[постаці/максім-багдановіч|Максім Багдановіч]] —\\ беларускі Анёл-Страцім\\ у біблейскім вянку цярновым,\\ у пражылках густых крыві...\\ \\ Мовіў ён, і паўночны вецер\\ яго словы між хмар разнёс:\\ — Ні на тым, ні на гэтым свеце\\ не лічыце валошак-слёз,\\ \\ не чытайце чужыя пісьмы,\\ не давайце святыні псам...\\ І растаў у нябеснай высі,\\ там, дзе ззялі сляды Хрыста. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/патрыятычная-лірыка-максіма-багдановіча]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-маёвая-песня]] * [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-страцім-лебедзь]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-вадзянік]]