~~META: title = Эдуард Акулін — Актава &keywords = пажар, хмары, сезон &abstract = Чытаць "Актава" Эдуарда Акуліна &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Акулін — Актава ====== Калі адшугае зялёны пажар\\ у кронах бярозаў, асін і акацый,\\ калі з павуціння павыткуцца хмары\\ і выйдзе настаўнік нарэшце на працу,\\ тады лістабой аглушае папар\\ раскацістай хваляй асенніх авацый...\\ \\ Закончаны лета гастрольны сезон.\\ З шуфляды пара даставаць парасон. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-залатая-асенняя-раніца]] * [[слоўнік/восеньскія-песні]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-восень]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-восень]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-восень]]