~~META: title = Эдуард Акулін — Акварэль &keywords = жоўты, плед &abstract = Чытаць "Акварэль" Эдуарда Акуліна &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Акулін — Акварэль ====== Руды сітнік. Сіні глей.\\ Сонца, нібы язь паджары.\\ Зелень раскі. Бель лілей.\\ Блякла-шэры колер хмары.\\ \\ Восень, нібы лагапед,\\ вымаўленню вучыць ветра...\\ Топчуць лісцяў жоўты плед\\ качкі у чырвоных гетрах.\\ \\ Крыніца: Акулін Эдуард. Крыло анёла. Вершы, акрапаэмы, – Мінск: Мастацкая літаратура, 1995. – 174 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-прыйдзе-час-і-яна-міне]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-жонцы]] * [[творы/эдуард-акулін/творчасць-эдуарда-акуліна]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-журавіны-бяруць-жанчыны]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет]]