~~META: title = Эдзі Агняцвет — Я добрую кнігу... &keywords = людзей, добрую, асвятляе, зямлю, кнігу, люблю, цуда &abstract = Чытаць верш Эдзі Агняцвет "Я добрую кнігу..." &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Я добрую кнігу... ====== Я добрую кнігу\\ Як цуда люблю.\\ Яна асвятляе\\ Людзей і зямлю.\\ \\ На кожнай старонцы\\ Адкрыю сакрэт.\\ Там ветразь пад сонцам,\\ Таемны сусвет.\\ \\ З табою, кніга добрая,\\ Прыйшлі ў новы век.\\ Ты мудрая і шчодрая,\\ Як добры чалавек.\\ \\ З табой пачынае\\ Дарогу герой,\\ Ён прагна чытае,\\ Сябруе з табой.\\ \\ Душою прыгожы\\ Расце будаўнік –\\ I жыць ён не можа\\ Без песень і кніг.\\ \\ Я добрую кнігу,\\ Як цуда люблю.\\ Яна асвятляе\\ Людзей і зямлю! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>па-матывах-твора]] * [[ibdc.ped>мініяцюрная-кніга]] * [[ibdc.ped>кніга-на-беларусі]] * [[ibdc.ped>кнігі-дапамагаюць-падарожнічаць]] * [[творы/іван-шамякін/іван-шамякін-кнігі]]