творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-яліна
Гэта старая версія дакумента!
Эдзі Агняцвет — Яліна
Яна панураю здаецца:
Іголак колкіх не крані!
Але яліна мае сэрца,
Дзе ёсць агеньчык дабрыні.
На верхавіне чыжаняты
Глядзяць на неба з цёплай хаты
І сталі ўжо на край гнязда –
Паслухаць пеўчага дразда.
І ўжо спрабуюць голас самі,
Бацькі ім падарылі слых.
Шкада, не стануць салаўямі!
Яліна ж цешыцца з малых.
І на руках ёй гушкаць люба
Рухавых дзетак крыжадзюба.
Як промнік, асвятляе змрок
Жоўтагаловы каралёк.
А вось на спеўку прыляцелі:
Рабіннік з ліставых лясоў,
Заранка рассыпае трэлі,
Шыруе чарада шчыглоў.
Такога не пачуць увосень!
Мне выдаў месяц май білет –
На золку чую шматгалоссе,
Канцэрт на ўвесь зялёны свет!
Падобныя старонкі
- птушкі-шчасця
- янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-
- янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-
- янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць
- янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-яліна.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1