~~META: title = Эдзі Агняцвет — Яліна &keywords = яліна &abstract = Верш Эдзі Агняцвет "Яліна" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Яліна ====== Яна панураю здаецца:\\ Іголак колкіх не крані!\\ Але яліна мае сэрца,\\ Дзе ёсць агеньчык дабрыні.\\ \\ На верхавіне чыжаняты\\ Глядзяць на неба з цёплай хаты\\ І сталі ўжо на край гнязда –\\ Паслухаць пеўчага дразда.\\ \\ І ўжо спрабуюць голас самі,\\ Бацькі ім падарылі слых.\\ Шкада, не стануць салаўямі!\\ Яліна ж цешыцца з малых.\\ \\ І на руках ёй гушкаць люба\\ Рухавых дзетак крыжадзюба.\\ Як промнік, асвятляе змрок\\ Жоўтагаловы каралёк.\\ \\ А вось на спеўку прыляцелі:\\ Рабіннік з ліставых лясоў,\\ Заранка рассыпае трэлі,\\ Шыруе чарада шчыглоў.\\ \\ Такога не пачуць увосень!\\ Мне выдаў месяц май білет –\\ На золку чую шматгалоссе,\\ Канцэрт на ўвесь зялёны свет! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>птушкі-шчасця]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-]] * [[творы/янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць]] * [[творы/янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл]]