Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-яблыня

Гэта старая версія дакумента!


Эдзі Агняцвет — Яблыня

Зіма ў разгары. Сцюжа. Іней.
І вецер з поўначы прыбег.
На дрэвах – бэзавы, і сіні,
і белы, і ружовы снег.

У футра цёплае адзета
ў садзе яблыня стаіць.
Яна стамілася за лета,
напрацавалася і спіць.

Не чуе песенькі сініцы,
не чуе гоману вятроў.
Ёй сёння спелы жнівень сніцца,
яго гарачая любоў.

Ёй сніцца яркі дзень высокі,
паветра жнівеньскага пах –
сваіх дзяцей чырванашчокіх
яна трымае на руках.

Падобныя старонкі

  • яблынька-дзічка
  • анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-яблыня-ў-горадзе
  • саджанцы
  • пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-яблыня
  • лясная-карміцелька
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-яблыня.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki