~~META: title = Эдзі Агняцвет — Яблыня &keywords = сніцца &abstract = Верш Эдзі Агняцвет "Яблыня" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Яблыня ====== Зіма ў разгары. Сцюжа. Іней.\\ І вецер з поўначы прыбег.\\ На дрэвах – бэзавы, і сіні,\\ і белы, і ружовы снег.\\ \\ У футра цёплае адзета\\ ў садзе яблыня стаіць.\\ Яна стамілася за лета,\\ напрацавалася і спіць.\\ \\ Не чуе песенькі сініцы,\\ не чуе гоману вятроў.\\ Ёй сёння спелы жнівень сніцца,\\ яго гарачая любоў.\\ \\ Ёй сніцца яркі дзень высокі,\\ паветра жнівеньскага пах –\\ сваіх дзяцей чырванашчокіх\\ яна трымае на руках. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>яблынька-дзічка]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-яблыня-ў-горадзе]] * [[ibdc.ped>саджанцы]] * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-яблыня]] * [[ibdc.ped>лясная-карміцелька]]