~~META: title = Эдзі Агняцвет — Чаму ў трывозе Дзед Мароз? &keywords = лапак, елкі, бушавалі, улетку &abstract = Чытаць верш Эдзі Агняцвет "Чаму ў трывозе Дзед Мароз?" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Чаму ў трывозе Дзед Мароз? ====== Закружыўся верталёт\\ Над узлескам, над палянай.\\ Прызямліўся Дзед-пілот,\\ На паляну з жахам глянуў.\\ \\ – Як змяніўся гэты бор!\\ Быў ён весні, чысты, звонкі.\\ Ад сініц сінеў прастор,\\ I свяціліся сасонкі.\\ \\ I на Поўначы я сніў,\\ Як скакала тут вавёрка,\\ Дзяцел шышкі ёй насіў\\ На вячэру адвячоркам.\\ \\ Я да вас вярнуўся зноў\\ З першым інеем, з парошай.\\ Толькі знаку не знайшоў\\ Ад мясціны той прыгожай...\\ \\ Пазірае Дзед Мароз\\ З-пад заснежанай вушанкі:\\ – Не паляна – смецця воз!\\ Тут абноскі, там бляшанкі.\\ \\ I якія дзікуны\\ Тут улетку бушавалі?\\ Лапак елкі і сасны\\ Для кастроў не шкадавалі...\\ \\ Я ж хачу, каб на зямлі\\ Нават самыя малыя\\ Шанавалі, бераглі\\ Нашы радасці лясныя.\\ \\ Не чапалі мурашоў,\\ Будавалі дом шпачыны,\\ Каб любілі край бацькоў,\\ Кожны кут сваёй Айчыны! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>прывакзальная-плошча]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-мароз]] * [[ibdc.ped>аер]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-мароз]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар]]