Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-ціхі-вечар

Гэта старая версія дакумента!


Эдзі Агняцвет — Ціхі вечар

Ходзіць сон у цёплых ботах –
Светла-сіні, залаты.
Апускаецца дрымота,
Засынай хутчэй і ты!
Спі, Галінка!

А дачка адкрыла вочы,
Засынаць яна не хоча:
– Я не маю часу спаць,
Трэба ляльку калыхаць.

Той, хто спіць, –

расце здаровы

Лялька, ляж на правы бок!
Я ж табе пашыю новы,
Паркалёвы фартушок.
Стужкі з крамы прынясу я,
Акуратна адпрасую.
Люлі, лялька!

Ды не хоча лялька спаць,
Стала зайку калыхаць:
– Ходзіць сон у цёплых ботах
Спі, мой зайка, люлі-лю!
Рукавічкі для работы
Я табе, малы, зраблю.
I не змогуць застудзіцца
Лапкі ў белых рукавіцах.
Спі, мой зайка!

Кожны мае тут нагрузку:
Мама шые Галі блузку,
Галя – ляльцы фартушок,
Лялька вяжа рукавіцы.
I нікому тут не спіцца,
Хай сабе гусцее змрок!

Сон ступае сам не свой,
Ён ківае галавой:
– Неспакойныя часіны!
Клапатлівыя жанчыны!

Падобныя старонкі

  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-зямля-з-блакітнымі-вачамі
  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-маме
  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-саўка-за-сталом
  • эдзі-агняцвет
  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-хто-пачынае-дзень
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-ціхі-вечар.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki