~~META: title = Эдзі Агняцвет — Ціхі вечар &keywords = лялька, спаць, фартушок, зайка, сон &abstract = Чытаць верш Эдзі Агняцвет "Ціхі вечар" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Ціхі вечар ====== Ходзіць сон у цёплых ботах –\\ Светла-сіні, залаты.\\ Апускаецца дрымота,\\ Засынай хутчэй і ты!\\ Спі, Галінка!\\ \\ А дачка адкрыла вочы,\\ Засынаць яна не хоча:\\ – Я не маю часу спаць,\\ Трэба ляльку калыхаць.\\ \\ Той, хто спіць, – расце здаровы Лялька, ляж на правы бок!\\ Я ж табе пашыю новы,\\ Паркалёвы фартушок.\\ Стужкі з крамы прынясу я,\\ Акуратна адпрасую.\\ Люлі, лялька!\\ \\ Ды не хоча лялька спаць,\\ Стала зайку калыхаць:\\ – Ходзіць сон у цёплых ботах\\ Спі, мой зайка, люлі-лю!\\ Рукавічкі для работы\\ Я табе, малы, зраблю.\\ I не змогуць застудзіцца\\ Лапкі ў белых рукавіцах.\\ Спі, мой зайка!\\ \\ Кожны мае тут нагрузку:\\ Мама шые Галі блузку,\\ Галя – ляльцы фартушок,\\ Лялька вяжа рукавіцы.\\ I нікому тут не спіцца,\\ Хай сабе гусцее змрок!\\ \\ Сон ступае сам не свой,\\ Ён ківае галавой:\\ – Неспакойныя часіны!\\ Клапатлівыя жанчыны! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-зямля-з-блакітнымі-вачамі]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-маме]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-саўка-за-сталом]] * [[постаці/эдзі-агняцвет]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-хто-пачынае-дзень]]