~~META: title = Эдзі Агняцвет — Хто пачынае дзень? &keywords = спытайся, чалавек &abstract = Чытаць верш Эдзі Агняцвет "Хто пачынае дзень?" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Хто пачынае дзень? ====== Раней за ўсіх устаў шафёр,\\ пабег да гаража.\\ Не любіць соннай цішыні,\\ гарачая душа!\\ \\ Ён – неспакойны чалавек –\\ хацеў бы сто гадоў\\ цагліны цёплыя вазіць\\ для новых гарадоў.\\ \\ Устане рана хлебапёк,\\ адчуе смачны пах,\\ і пойдзе жытні свежы хлеб\\ з румянцам на шчаках.\\ \\ Па-свойму радуе маляр\\ прыроду і людзей:\\ прыносіць колеры вясны\\ вясёлы чарадзей.\\ \\ Спытайся ў сонца і зямлі,\\ спытайся ў чыстых рэк:\\ – Хто пачынае новы дзень?\\ – Рабочы чалавек! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-зямля-з-блакітнымі-вачамі]] * [[постаці/эдзі-агняцвет]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-ціхі-вечар]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-саўка-за-сталом]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-маме]]