~~META: title = Эдзі Агняцвет — Хлеб &keywords = жыта &abstract = Чытаць верш Эдзі Агняцвет "Хлеб" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Хлеб ====== Жыта-жыта, жоўтае калоссе!\\ Навакол бурштынавы разліў.\\ За гарачым жніўнем прыйдзе восень –\\ Гаспадыня хмар, садоў і ніў.\\ \\ І красою фарбаў разнастайных\\ Разгарацца шумныя лясы.\\ А пакуль плывуць-плывуць камбайны,\\ Падаюць са звонам каласы.\\ \\ Жыта-жыта! Доўгая дарога –\\ Ад зярнят, рассыпістых, малых,\\ Да буханкі хлеба аржанога,\\ Да акрайца у руках тваіх. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>вытаптаны-хлеб]] * [[ibdc.ped>хлеб]] * [[ibdc.ped>хлеб-3612]] * [[творы/янка-брыль/янка-брыль-сірочы-хлеб]] * [[ibdc.ped>хлеб-для-партызанаў]]