Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-твая-настаўніца

Гэта старая версія дакумента!


Эдзі Агняцвет — Твая настаўніца

Яна – твой першы капітан,
у жыццё ты з ёю адплываеш:
то рэчку Сож, то акіян
ты з ёю адкрываеш.

А лічбы пад яе рукой –
разумныя, жывыя!
Яны становяцца ў строй,
нібыта вартавыя…

Яна – твой казачнік, паэт,
і ты, як быццам першы,
уваходзіш у прасторны свет
былін, паэм і вершаў.

І любіш ты, як ён, як я,
жанчыну ў строгім плацці.
Яна – настаўніца твая,
твая другая маці.

Падобныя старонкі

  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-першая-настаўніца
  • васіль-вітка/васіль-вітка-свята-настаўніцы
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першая-настаўніца
  • свята-настаўніцы
  • пах-грыбоў
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-твая-настаўніца.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki