~~META: title = Эдзі Агняцвет — Твая настаўніца &keywords = першы, настаўніца &abstract = Верш Эдзі Агняцвет "Твая настаўніца" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Твая настаўніца ====== Яна – твой першы капітан,\\ у жыццё ты з ёю адплываеш:\\ то рэчку Сож, то акіян\\ ты з ёю адкрываеш.\\ \\ А лічбы пад яе рукой –\\ разумныя, жывыя!\\ Яны становяцца ў строй,\\ нібыта вартавыя…\\ \\ Яна – твой казачнік, паэт,\\ і ты, як быццам першы,\\ уваходзіш у прасторны свет\\ былін, паэм і вершаў.\\ \\ І любіш ты, як ён, як я,\\ жанчыну ў строгім плацці.\\ Яна – настаўніца твая,\\ твая другая маці. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-першая-настаўніца]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-свята-настаўніцы]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першая-настаўніца]] * [[ibdc.ped>свята-настаўніцы]] * [[ibdc.ped>пах-грыбоў]]