творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-табе-жадаю
Гэта старая версія дакумента!
Эдзі Агняцвет — Табе жадаю
Яшчэ вясна адпачывае,
пад снегам дрэмле крыгаход.
Святло па хвілях прыбывае –
прыйшоў на працу Новы год.
Адкрыў ён звонкае надвор’е,
прасторы – лыжам і канькам,
усё – на добрае здароўе
дзяўчынкам нашым, хлапчукам.
Расці і радуй, дружа мілы,
бацькоў, настаўнікаў, сяброў.
Жадаю розуму і сілы
табе для будучых гадоў!
Любі аддана, шчодра, шчыра
зямлю, дзе прадзеды жылі.
Будзь чалавекам дружбы, міру
для ўсіх куткоў, краёў зямлі!..
Падобныя старонкі
- эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-маме
- эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-ціхі-вечар
- эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-зямля-з-блакітнымі-вачамі
- эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-саўка-за-сталом
- эдзі-агняцвет
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-табе-жадаю.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1