~~META: title = Эдзі Агняцвет — Табе жадаю &keywords = дружа &abstract = Верш Эдзі Агняцвет "Табе жадаю" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Табе жадаю ====== Яшчэ вясна адпачывае,\\ пад снегам дрэмле крыгаход.\\ Святло па хвілях прыбывае –\\ прыйшоў на працу Новы год.\\ \\ Адкрыў ён звонкае надвор’е,\\ прасторы – лыжам і канькам,\\ усё – на добрае здароўе\\ дзяўчынкам нашым, хлапчукам.\\ \\ Расці і радуй, дружа мілы,\\ бацькоў, настаўнікаў, сяброў.\\ Жадаю розуму і сілы\\ табе для будучых гадоў!\\ \\ Любі аддана, шчодра, шчыра\\ зямлю, дзе прадзеды жылі.\\ Будзь чалавекам дружбы, міру\\ для ўсіх куткоў, краёў зямлі!.. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-маме]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-ціхі-вечар]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-зямля-з-блакітнымі-вачамі]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-саўка-за-сталом]] * [[постаці/эдзі-агняцвет]]