~~META: title = Эдзі Агняцвет — Слова пра маці &keywords = маці, будзе &abstract = Чытаць верш Эдзі Агняцвет "Слова пра маці" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Слова пра маці ====== Раней за ўсіх яна ўстае,\\ пазней за ўсіх кладзецца.\\ Яна жыве, яна пяе, –\\ і дзецям лепш пяецца.\\ \\ Ты рос, як цёплы каласок,\\ пры месяцы і зорах\\ Пачуеш мілае "сынок",\\ хоць будзе і за сорак...\\ \\ За словам "маці" ў свет пайшлі\\ маленства, мара, мова. I мір, і мужнасць па зямлі –\\ жыцця твайго асновы.\\ \\ Каб не тужыла па начах, –\\ ёй падрастай на ўцеху!\\ Хай будзе ў матчыных вачах\\ пабольш іскрынак смеху!\\ \\ Ты не шкадуй ласкавых слоў\\ для роднай, для адзінай.\\ Адказвай маці на любоў –\\ будзь верным, добрым сынам! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>сустрэча-з-маці]] * [[ibdc.ped>на-скрыжаванні]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-ода-маці]] * [[ibdc.ped>да-маці]] * [[ibdc.ped>i-надыходзіць-дзень]]