Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-свята-кнігі

Гэта старая версія дакумента!


Эдзі Агняцвет — Свята кнігі

Паплылі на рэках крыгі
З дзіўным гулам, сінім бляскам.
І прыходзіць свята кнігі,
Дзе прасторна вершам, казкам.

Дзе любімыя героі –
На малюнках, як жывыя
Словы матчыны з табою –
Лугавыя і лясныя.

Кніга! Нам прыносяць словы
Праўду, вернасць і адвагу,
І зялёны свет дубровы,
І чырвоны колер сцягу.

Колькі фарбаў захавана
Ў чорных літарах чароўных?
Колькі ёсць вышынь нязнаных
У радках – сцяжынках роўных?

Пройдзе Тыдзень наш вясновы,
Будзеш ты расці і, з часам
Разгадаеш сілу слова
З роднай кнігаю сам-насам.

І таксама будуць святы
У кутку зацішнай хаты:
І прыгоды Дон-Кіхота,
І касмічныя палёты!

Падобныя старонкі

  • кнігі-дапамагаюць-падарожнічаць
  • кніга-на-беларусі
  • мініяцюрная-кніга
  • па-матывах-твора
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-свята-кнігі.1755963880.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki