~~META: title = Эдзі Агняцвет — Свята кнігі &keywords = словы &abstract = Чытаць верш Эдзі Агняцвет "Свята кнігі" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Свята кнігі ====== Паплылі на рэках крыгі\\ З дзіўным гулам, сінім бляскам.\\ І прыходзіць свята кнігі,\\ Дзе прасторна вершам, казкам.\\ \\ Дзе любімыя героі –\\ На малюнках, як жывыя\\ Словы матчыны з табою –\\ Лугавыя і лясныя.\\ \\ Кніга! Нам прыносяць словы\\ Праўду, вернасць і адвагу,\\ І зялёны свет дубровы,\\ І чырвоны колер сцягу.\\ \\ Колькі фарбаў захавана\\ Ў чорных літарах чароўных?\\ Колькі ёсць вышынь нязнаных\\ У радках – сцяжынках роўных?\\ \\ Пройдзе Тыдзень наш вясновы,\\ Будзеш ты расці і, з часам\\ Разгадаеш сілу слова\\ З роднай кнігаю сам-насам.\\ \\ І таксама будуць святы\\ У кутку зацішнай хаты:\\ І прыгоды Дон-Кіхота,\\ І касмічныя палёты! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>кнігі-дапамагаюць-падарожнічаць]] * [[ibdc.ped>кніга-на-беларусі]] * [[ibdc.ped>мініяцюрная-кніга]] * [[ibdc.ped>па-матывах-твора]] * [[творы/іван-шамякін/іван-шамякін-кнігі]]