творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-рэчка-рэчанька-мая
Гэта старая версія дакумента!
Эдзі Агняцвет — Рэчка-рэчанька мая
Я не хачу, каб рэчка высыхала,
Дзе чую ўсплёскі рыбак залатых,
Дзе човен скача ля свайго прычала,
Калі бягу па травах лугавых,
Дзе лёд зімой іскрыцца ў сто вясёлак
І дзе ўвясну бушуе крыгаход.
Плыві, рака, паміж бароў вяселых,
Каб зелянелі сосны круглы год!
Каб жаўранак гукаў вясну і лета
I не кранула птушачку бяда!
Каб не знікала у нашай студні светлай
Студзёная і смачная вада!
Я не хачу, каб цінай безгалосай
Заплеснеў бераг, на якім стаю.
Прашу людзей, прашу ўсіх дарослых:
– Абараніце рэчаньку маю!
Я падрасту і вам дапамагу –
I рыбкі залатыя зберагу.
Падобныя старонкі
- нёман
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-шарпілаўка-цячэ-ў-жыц
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-пачатак
- якуб-колас/якуб-колас-каля-рэчкі
- ніна-мацяш/ніна-мацяш-жыла-была-рака
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-рэчка-рэчанька-мая.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1