~~META: title = Эдзі Агняцвет — Рэчка-рэчанька мая &keywords = хачу, прашу &abstract = Чытаць верш Эдзі Агняцвет "Рэчка-рэчанька мая" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Рэчка-рэчанька мая ====== Я не хачу, каб рэчка высыхала,\\ Дзе чую ўсплёскі рыбак залатых,\\ Дзе човен скача ля свайго прычала,\\ Калі бягу па травах лугавых,\\ \\ Дзе лёд зімой іскрыцца ў сто вясёлак\\ І дзе ўвясну бушуе крыгаход.\\ Плыві, рака, паміж бароў вяселых,\\ Каб зелянелі сосны круглы год!\\ \\ Каб жаўранак гукаў вясну і лета\\ I не кранула птушачку бяда!\\ Каб не знікала у нашай студні светлай\\ Студзёная і смачная вада!\\ \\ Я не хачу, каб цінай безгалосай\\ Заплеснеў бераг, на якім стаю.\\ Прашу людзей, прашу ўсіх дарослых:\\ – Абараніце рэчаньку маю!\\ \\ Я падрасту і вам дапамагу –\\ I рыбкі залатыя зберагу. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>нёман]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-шарпілаўка-цячэ-ў-жыц]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-пачатак]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-каля-рэчкі]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-жыла-была-рака]]