~~META: title = Эдзі Агняцвет — Рабінка &keywords = жывой &abstract = Верш Эдзі Агняцвет "Рабінка" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Рабінка ====== Яна ў двары ля дрэў дарослых\\ Расці нядаўна пачала.\\ Яе здзіўлялі травы ў росах,\\ Сцяжынка, ластаўка, пчала.\\ \\ Яе ж, маленькай і пахілай,\\ Амаль ніхто не прыкмячаў.\\ А мне была чамусьці мілай –\\ І паліваў, і даглядаў.\\ \\ Лісточак востры, як з’явіўся,\\ Блізнят паклікаў за сабой...\\ Ля дрэўца мімаходзь спыніўся\\ Хлапец з мянушкаю Разбой.\\ \\ Рабінку гнуў ён і калечыў!\\ Я гэта ўбачыў – сам не свой.\\ Паспеў ён крыкнуць:\\ «Ты, малеча!»\\ Я ж кінуўся ў кулачны бой.\\ \\ І лупцаваў падлетка злога –\\ Цяпер ён дасць сабе зарок!\\ Я ростам меншы, ды нічога!\\ Ён напалохаўся і ўцёк.\\ \\ Стаяла мілая рабінка,\\ Яна была жывой, жывой!\\ І, як удзячная дзяўчынка,\\ Мне ўсё ківала галавой. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-пасадзіце-рабінку]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-рабіна-над-вірам]] * [[ibdc.ped>рабіна-4869]] * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-рабінка]] * [[ibdc.ped>прыгажуня-рабіна]]