~~META: title = Эдзі Агняцвет — Першае слова &keywords = рукі, маці, голас, дзякуй &abstract = Чытаць верш Эдзі Агняцвет "Першае слова" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Першае слова ====== Першы голас, які я пачула на свеце,\\ Быў голас маці.\\ Калыханку пад месяцам і на дасвецці\\ Спявала мне маці.\\ \\ Гэта – першая песня\\ І першае слова\\ Зямлі маёй весняй.\\ Гэта – ціхая ласка\\ І мару ахова.\\ Дзякуй, маці, за песню!\\ \\ Запаветныя, родныя фарбы і гукі –\\ Усё застаецца.\\ Дзякуй, мама, за рукі,\\ Бяссонныя рукі,\\ За адданае сэрца!\\ \\ Рукі цёплай пяшчоты,\\ Турботы і працы –\\ Ад ляноты лячылі.\\ Аніякай работы ў жыцці не цурацца\\ І мяне навучылі.\\ \\ Не пакрыўджу цябе,\\ З тваіх сцежак не збочу,\\ Засланю ад нягоды.\\ Я хачу, каб свяціліся радасцю вочы\\ І жыла ты заўсёды. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іншае/слова-пра-паход-ігаравы]] * [[ibdc.ped>хто-ж-аўтар-слова-пра-паход-ігаравы]] * [[слоўнік/слова]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-слова]] * [[ibdc.ped>роднае-слова]]