~~META: title = Эдзі Агняцвет — Параска і падказка &keywords = параска, скажы, казка, глядзіць &abstract = Чытаць верш Эдзі Агняцвет "Параска і падказка" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Параска і падказка ====== – Скажы, Параска,\\ Калі ласка,\\ Якую ты чытала казку?\\ \\ Параска думае: «Ой, ой,\\ Я ж не чытала ні адной!»\\ \\ Хтось шэпча ў класе:\\ – Курка Раба…\\ Параска кажа:\\ – Мурка-жаба.\\ Хтось шэпча:\\ – Журавель і чапля.\\ – Я помню:\\ «Муравей і шабля».\\ \\ – Скажы, Параска, калі ласка,\\ Якіх ты ведаеш звяроў? –\\ Тут чхнуў яе сусед Пятроў.\\ Яму шапнулі:\\ – Будзь здароў!\\ Параска, не дачуўшы слоў,\\ Сказала:\\ – Ведаю кароў.\\ \\ – Вось дык цікава, звер – карова!\\ Скажы нам,\\ Пражыць не можаш ані дня?\\ \\ Маўчыць Параска… Цішыня…\\ Глядзіць яна ва ўсе бакі.\\ Глядзіць на столь і на падлогу,\\ Хто прыйдзе ёй на дапамогу?\\ \\ Знайшоўся жартаўнік такі,\\ Што гучна прашаптаў:\\ – Падказка.\\ – Падказка! –\\ Крыкнула Параска.\\ \\ А я не ведаю, браткі,\\ Ці гэта быль,\\ Ці гэта казка. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-саўка-за-сталом]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-маме]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-ціхі-вечар]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-зямля-з-блакітнымі-вачамі]] * [[постаці/эдзі-агняцвет]]