~~META: title = Эдзі Агняцвет — Мінскія сосны &keywords = шумяць &abstract = Верш Эдзі Агняцвет "Мінскія сосны" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Мінскія сосны ====== Вы любіце парк імя Горкага?\\ Прыходзьце сюды пагуляць!\\ Тут сосны стаяць на пагорку –\\ аб нечым шумяць і шумяць.\\ \\ Таемны стаіць планетарый –\\ там цэлы змясціўся сусвет.\\ Там добра аб космасе марыць\\ і слухаць сакрэты планет.\\ \\ А выйдзеш на ўзгорак вясёлы –\\ якіх тут не знойдзеш забаў!\\ Я сеў на чароўнае кола –\\ на небе самім пабываў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>мінскі-метрапалітэн]] * [[ibdc.ped>мінскі-чыгуначны-вакзал]] * [[ibdc.ped>мінская-ратуша]] * [[ibdc.ped>прывакзальная-плошча]] * [[ibdc.ped>няміга]]