~~META: title = Эдзі Агняцвет — Музыка лесу &keywords = зайгралі &abstract = Верш Эдзі Агняцвет "Музыка лесу" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Музыка лесу ====== Зялёную форму\\ Надзелі лясы;\\ Умытыя ліўнем,\\ Растуць верасы.\\ \\ Прыслухаўся вецер –\\ Стары дырыжор:\\ Ці сёння гатовы\\ Салісты і хор?\\ \\ Спачатку на клёнах\\ Зайгралі лісты,\\ Азваліся травы,\\ Густыя кусты.\\ \\ І сосны на скрыпках\\ Зайгралі ў адказ,\\ І дуб адгукнуўся –\\ Лясны кантрабас.\\ \\ І нельга, і нельга\\ Маўчаць спевакам –\\ Шчыглам, берасцянкам,\\ Вясёлым драздам!\\ \\ І, выдумшчык самых\\ Спакуслівых нот,\\ Спяваў салавейка\\ Ўсю ноч навылёт. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]] * [[ibdc.ped>-апасіяната]] * [[ibdc.ped>зрабі-гучней]] * [[ibdc.ped>музыка]] * [[ibdc.ped>музыка-3642]]