Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-мой-горад-мінск-у-час-ваен

Гэта старая версія дакумента!


Эдзі Агняцвет — Мой горад Мінск у час ваенны

Мой горад Мінск у час ваенны
Быў партызанам баявым,
Як воін мужны і сумленны,
Змагаўся з ворагам ліхім.
Ён сёння будаўнік вядомы,
Наўкол – плады яго турбот,
Зара ўстае над кожным домам…
Будуйся, Мінск, на сотні год!

Мой горад Мінск – магутны, смелы,
Славуты з даўняе пары.
Выходзяць з рук яго ўмелых
Гадзіннікі і трактары.
I самазвалы з мінскай маркай
Ён пасылае ў паход,
I дрэвы ён гадуе ў парках.
Будуйся, Мінск, на сотні год!..

Падобныя старонкі

  • няміга
  • мінскі-метрапалітэн
  • мінская-ратуша
  • мінскі-чыгуначны-вакзал
  • прывакзальная-плошча
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-мой-горад-мінск-у-час-ваен.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki