~~META: title = Эдзі Агняцвет — Мой горад Мінск у час ваенны &keywords = мінск, будуйся, горад, сотні &abstract = Чытаць верш Эдзі Агняцвет "Мой горад Мінск у час ваенны" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Мой горад Мінск у час ваенны ====== Мой горад Мінск у час ваенны\\ Быў партызанам баявым,\\ Як воін мужны і сумленны,\\ Змагаўся з ворагам ліхім.\\ Ён сёння будаўнік вядомы,\\ Наўкол – плады яго турбот,\\ Зара ўстае над кожным домам…\\ Будуйся, Мінск, на сотні год!\\ \\ Мой горад Мінск – магутны, смелы,\\ Славуты з даўняе пары.\\ Выходзяць з рук яго ўмелых\\ Гадзіннікі і трактары.\\ I самазвалы з мінскай маркай\\ Ён пасылае ў паход,\\ I дрэвы ён гадуе ў парках.\\ Будуйся, Мінск, на сотні год!.. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>няміга]] * [[ibdc.ped>мінскі-метрапалітэн]] * [[ibdc.ped>мінская-ратуша]] * [[ibdc.ped>мінскі-чыгуначны-вакзал]] * [[ibdc.ped>прывакзальная-плошча]]