~~META: title = Эдзі Агняцвет — Маме &keywords = паларыла, маме, магла &abstract = Чытаць верш Эдзі Агняцвет "Маме" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Маме ====== Калі б магла вясёлку з неба зняць,\\ Я падарыла б маме.\\ Каб з хмарак я магла дыван саткаць,\\ Я падарыла б маме!\\ \\ Пралескі ўсіх лясоў і стужкі рэк\\ Я падарыла б маме.\\ I ласку, і цяпло на доўгі век\\ Я падарыла б маме!\\ \\ Святло бяроз і песеньку малой\\ Сініцы сінякрылай –\\ Хачу паднесці ўсё, што мне самой\\ Матуля падарыла.\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-саўка-за-сталом]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-зямля-з-блакітнымі-вачамі]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-хто-пачынае-дзень]] * [[постаці/эдзі-агняцвет]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-ціхі-вечар]]