~~META: title = Эдзі Агняцвет — Ледзянцы &keywords = ледзянцы, малайцы, паперкі, шамацелі, сядзелі, канцэрце, аднойчы &abstract = Чытаць верш Эдзі Агняцвет "Ледзянцы" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Ледзянцы ====== Аднойчы на канцэрце\\ Сядзелі малайцы,\\ Пад музыку смакталі\\ З ахвотай ледзянцы.\\ \\ Паперкі шамацелі,\\ Нібы асенні ліст...\\ А ў гэты час дзівосны\\ Паказваў піяніст.\\ \\ Спявалі ў зале рэкі,\\ Вырасталі бары,\\ Успыхвалі маланкі\\ Над вежамі ўгары.\\ \\ Цікава, што пачулі\\ Тры хлопцы-ласуны?\\ Ім сніліся, напэўна,\\ Цукерачныя сны?\\ \\ Паперкі шамацелі,\\ Танчэлі ледзянцы...\\ Аднойчы на канцэрце\\ Сядзелі малайцы.\\ \\ Давайце іх навучым\\ Знайсці музычны слых,\\ Каб шанаваць суседзяў,\\ Ды і сябе саміх! \\ \\ Крыніца: Газета «Ніва». – 2003. – 17 жн. (№33) ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>цукеркі-3444]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-саўка-за-сталом]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-зямля-з-блакітнымі-вачамі]] * [[ibdc.ped>цукеркі]] * [[постаці/эдзі-агняцвет]]