~~META: title = Эдзі Агняцвет — Конь і конік &keywords = конік, конь, здзівіўся, лузе &abstract = Верш Эдзі Агняцвет "Конь і конік" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Конь і конік ====== Рыжы конь хадзіў па лузе,\\ Там, на волі, паміж траў,\\ Хтось зялёны, невялічкі,\\ І скакаў, і стракатаў.\\ \\ Конь здзівіўся, глянуў скоса:\\ – Гэй, малеча,\\ Хто ты ёсць?\\ – Хто я? Конік.\\ Тут жыву я\\ І на лузе я – не госць!\\ \\ – Конік? Дык няўжо калісьці\\ Быў я сам такім малым? –\\ І схіліўся конь з пяшчотай:\\ – Будзеш родзічам маім!\\ \\ Ну а тут здзівіўся конік.\\ Жвавы, спрытны, як агонь,\\ Да асілка ён падскочыў:\\ – Адкажыце, хто вы?\\ – Конь!\\ \\ Засмяяўся конік звонка:\\ – Вось адкуль мой добры род!\\ Значыць, я вялікім буду,\\ Падрасту за нейкі год.\\ \\ Ён за хвост каню ўчапіўся\\ І на ўвесь трызвоніў луг,\\ Камарам, жукам хваліўся:\\ Конь – яго і брат і друг!\\ \\ На сцяблінцы, як на скрыпцы,\\ Ён іграў, вадзіў смыком.\\ Верыў мой маленькі конік –\\ Дужым будзе ён канём. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-ганарысты-конь]] * [[творы/максім-танк/максім-танк-конь-і-леў]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-конь]] * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-саманадзейны-конь]] * [[творы/янка-маўр/янка-маўр-бярозавы-конь]]